Інфляцыя ў Беларусі з пачатку года складае 2,8%

Гадавая інфляцыя ў Беларусі паскараецца / pixabay.com

Гадавая інфляцыя ў Беларусі паскараецца / pixabay.com

Інфляцыя ў Беларусі з пачатку года складае 2,8%. У траўні, у параўнанні з красавіком, яна склала 0,1% (за месяц да гэтага было 0,4%). Гадавая інфляцыя — 5,7% (было 5,6%), паведамляе Белстат.

Кошты на прадукты знізіліся на 0,04% (папярэдні раз такая дэфляцыя была зафіксаваная ў канцы лета 2023-га), а на нехарчовыя прадукты выраслі — на 0,2%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі