За 2014 год Польшча выдала ў Беларусі больш за 400 тысяч візаў

У 2014 годзе ўсе консульскія аддзелы Польшчы ў Беларусі выдалі 402 016 візаў, паведамляе сайт амбасады. Гэта на 16% больш, чым у 2013 годзе, адзначае амбасада Польшчы. Акрамя таго, ў інтарэсах Польшчы 14 776 віз выдала Генконсульства Латвіі ў Віцебску.

У тым ліку консульства польскай амбасады ў Мінску выдала летасць 161 691 візу. Гэта на 23,21% больш, чым у 2013 годзе. Сярод выдадзеных у 2014 годзе было 20 718 дзелавых віз (рост на 70,57%), 27 454 турыстычныя (на 7,76%), 9 458 шматгадовых (на 1014%).

Генконсульства ў Брэсце выдала ў 2014 годзе 124 148 віз (рост у параўнанні з 2013-м — 15%). Сярод іх 15 171 дзелавая віза, 12 829 турыстычных, 21 739 шматгадовых.

Генконсульства Польшчы ў Гродне летась выдала 116 177 віз (на 8,3% больш за 2013 год). У іх ліку — 7803 дзелавых віз, 16 478 турыстычных, 7072 шматгадовыя візы.

Фота — turskidki.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі