За абразу памежніка жанчыну аштрафавалі амаль на 4 млн рублёў

Жыхарка Астравецкага раёна абразіла супрацоўніка Смаргонскай памежнай групы пры сведках. Як піша tut.by, інцыдэнт адбыўся ў верасні 2014 года ў пункце спрошчанага пропуску "Лоша" на беларуска-літоўскай мяжы.

У аўто, на якім жанчына збіралася выехаць з Беларусі, памежнікі выявілі замест запаснога кола дзве каністры паліва. Жанчыне прапанавалі праехаць у бокс паглыбленага дагляду, аднак яна катэгарычна адмовілася падпарадкоўвацца. Таксама яна праігнаравала і позву, па якой ёй і мужу трэба было прыйсці ў аддзел памежнай службы "Гудагай".

Суд Астравецкага раёна аштрафаваў жанчыну на 3,75 мільёна рублёў (25 базавых велічыняў) за абразу службовай асобы пры выкананні абавязкаў. Яна спрабавала абскардзіць прысуд у Гродзенскім абласным судзе, але ён пастанову не змяніў.

Фота — karelinform.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі