За адказ абаронцы беларускай мовы на кіраўніцу ФК "Граніт" складзена 2 пратаколы
"Вы займаецеся нікому не патрэбнай справай", "не трэба здавацца разумнейшым, чым вы ёсць на самай справе", "да разумнага чалавека вам яшчэ вельмi далёка", "у вашых лістах адлюстраванне чалавека, якi мае ўзровень — дзіцячы сад ясельная группа". Так кіраўніца футбольнага клуба "Граніт" з Мікашэвічаў Марына Быстрая адказвала грамадскаму актывісту Ігару Случаку на просьбы пашырыць у клубе ўжыванне беларускай мовы.
19 ліпеня стала вядома, што на Быструю складзена два адміністрацыйныя пратаколы. На гэты раз — за адказ не па тэме звароту, бо Случак не прасіў вучыць яго жыццю, піша "Наша Ніва".
"У дачыненні да старшыні Савета Лунінецкага раённага грамадскага аб’яднання "Футбольны клуб "Граніт-Мікашэвічы" Марыны Быстрай за парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзянаў i юрыдычных асобаў пачатыя два адміністрацыйныя працэсы па артыкуле 9.13. КаАП Рэспублікі Беларусь, — сказана ў лісце за подпісам кіраўніка справамі Лунінецкага райвыканкама Аляксандра Грамыкі, які атрымаў Ігар Случак. — Дадаткова паведамляем, што ў грамадскае аб’яднанне накіраванае хадайніцтва аб прыцягненні старшыні Савета Лунінецкага раённага грамадскага аб'яднання "Футбольны клуб "Граніт-Мікашэвічы" Марыны Быстрай да дысцыплінарнай адказнасці за дапушчаныя парушэнні патрабаванняў актаў заканадаўства пры працы са зваротамі".
Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб зваротах — штраф ад 4 да 10 базавых велічыняў.
Яшчэ адзін адміністрацыйны пратакол на Марыну Быструю быў складзены раней — за тое, што адказала па-руску на беларускамоўны зварот.
Грамадскі актывіст Ігар Случак, ужо некалькі гадоў піша ў розныя беларускія ўстановы з просьбамі пашырыць выкарыстанне беларускай мовы. Рэагуюць на яго звароты вельмі па-рознаму. Але адказы Марыны Быстрай настолькі адрозніваліся ад ін наконт прапановаў беларусізацыі спартовага жыцця. Беларускамоўны адказ дасланы на афіцыйным бланку арганізацыі.