За "актыўнае садзейнічанне" КДК у Беларусі будуць прыплачваць
За "актыўнае садзейнічанне" Камітэту дзяржаўнага кантроля ў Беларусі будуць прыплачваць. Саўмін прыняў дакумент, паводле якога грашовыя прэміі змогуць выпісваць "грамадскім інспектарам". Гэта грамадзяне, якія "ў вольны ад працы час аказваюць садзеянне Камітэту дзяржкантроля".
Хаця не ўсім актыўным "грамадскім інспектарам" пашанцуе. Некаторых з іх будуць заахвочваць не грашыма, а "абвяшчэннем удзячнасці і ўзнагароджаннем Ганаровай граматай Камітэта дзяржаўнага кантроля".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.