За год колькасць пасылак з-за мяжы ў Беларусь павялічылася ўдвая

За год колькасць пасылак з-за мяжы ў Беларусь павялічылася ўдвая

За год колькасць пасылак з-за мяжы ў Беларусь павялічылася ўдвая. Пра гэта паведаміў сёння старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню мытніка. 

У 2015 годзе прыйшло 11,8 мільёна такіх пасылак, больш за адну на кожнага беларуса.

“Асноўную долю з іх складаюць адпраўленні, набытыя фізічнымі асобамі ў інтэрнэт-крамах Кітая, Ганконга, ЗША”, — заявіў старшыня Мытнага камітэта.


У 2013 годзе ў Беларусь прыйшло 1,9 млн паштовых адпраўленняў з таварнымі ўкладаннямі, то бок у пяць разоў менш.

Сярод незвычайных тавараў, якія выклікалі ўвагу мытных органаў, Юрый Сянько адзначыў перасылку з-за мяжы прафесійных дзвярных адмычак.

“Дзіўна, наколькі прафесійныя наборы, каб адкрыць любыя дзверы. Напэўна, нават у дамушнікаў такіх няма”, — здзівіўся старшыня камітэта. Ён таксама адзначыў, што інфармацыю аб атрымальніках такіх пасылак накіроўваюць у МУС.

Агулам за 2015 год мытнікі выявілі каля 1200 парушэнняў падчас імпарту паштовых перасылак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі