За хабар $1400 затрымалі дырэктара прадпрыемства БДУ

За хабар $1400 затрымалі дырэктара прадпрыемства БДУ

У Мінску за хабар 1400 долараў затрымалі 55-гадовага дырэктара вучэбна-вопытнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Шчамысліца" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Як інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, грошы ён атрымаў ад індывідуальнага прадпрымальніка за спрыяльнае вырашэнне пытання аб прадастаўленні ў арэнду на тры гады памяшкання прадпрыемства агульнай плошчай 550 квадратных метраў. Акрамя таго, дырэктар патрабаваў штомесяц плаціць яму 1 еўра за кожны квадратны метр арандаванай плошчы.

У адносінах затрыманага распачалі крымінальную справу па артыкуле "Хабар". Праваахоўнікі мяркуюць, што гэта быў не першы такі выпадак за час працы мужчыны на пасадзе дырэктара "Шчамысліцы". Адзначым, што гэтае прадпрыемства займаецца пастаўкай прадукцыі для добраўпарадкавання і азелянення сталіцы.

Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі