За каментары ў Telegram беларуску асудзілі на 7 гадоў калоніі

За каментары ў Telegram беларуску асудзілі на 7 гадоў калоніі

5 верасня ў Гродзенскім абласным судзе разглядалі крымінальную справу Марыны Санкевіч, пішуць праваабаронцы з MAYDAY TEAM.

28-гадовую ўраджэнку Старых Дарог затрымалі сёлета 24 лютага ў Гродне. Падставай для крымінальнай справы сталі яе каментары ў некалькіх "экстрэмісцкіх" тэлеграм-каналах.

Дзяўчыну судзілі па чатырох артыкулах Крымінальнага Кодэкса — арт. 342 ч. 1 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), арт. 368 ч. 1 (абраза Аляксандра Лукашэнкі), арт. 293 ч. 1 (масавыя беспарадкі), арт. 130 ч.1 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці).

Суддзя Дзмітрый Бубенчык, вядомы ўдзелам у палітычных працэсах, прызначыў Санкевіч сем гадоў калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі