За каменты пра тэракт у "Крокусе" сілавікі збілі віцябляніна
Збіты сілавікамі віцяблянін
Сілавікі ў праўладным тг-канале адсправаздачыліся пра моцнае збіццё жыхара Віцебска.
Мужчыну затрымалі разам з сябрам за каментары аб тэракце ў "Крокус Сіці Холе" ў чат-рулетцы.
На апублікаваных фота адзін з затрыманых выглядае моцна збітым: у яго моцна апухла палова твара, заплыло вока, бачныя сінякі. Аўтары канала кажуць, быццам ён аказаў супраціў быў затрыманы "з жорсткім ужываннем фізічнай сілы, а маглі б і падстрэліць".
Па якім артыкуле затрыманыя мужчыны і дзе цяпер знаходзяцца — невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.