За лістапад Мінінфармацыі абмежавала доступ да дзевяці сайтаў
Міністэрства інфармацыі ў лістападзе 2017-га абмежавала доступ да дзевяці сайтаў або іх складовых частак. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.
Паведамляецца, што два сайты заблакаваныя за продаж наркотыкаў, яшчэ адзін забаронены інтэрнэт-рэсурс — гэта порнасайт.
Шэсць сайтаў былі забароненыя на падставе пісьмовых апавяшчэнняў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (dengitut3.by, immigrant.by, b-n.by, belaruscity.net/minsk/photo-22619.html, займ-под-залог.бел, belarusgo.com). Падставай для абмежавання стала размяшчэнне неналежнай рэкламы.
Таксама ў лістападзе Мінінфарм вынес пісьмовае папярэджанне рэдакцыі газеты "Борисовские новости" і ўладальніку інфармацыйнага рэсурсу borisovnews.by — прыватнаму вытворчаму ўнітарнаму прадпрыемству "Букас медыя-цэнтр". Падставай чыноўнікі называюць парушэнне патрабаванняў артыкула 38 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі".