За мінулы год 970 беларускіх спартсменаў звярталіся да медыкаў з траўмамі
У 2015 годзе 970 беларускіх спартсменаў звярталіся да медыкаў у сувязі з траўмамі. Траціна ўсіх зваротаў звязаная з траўмамі каленнага сустава. Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра спорту Генадзь Загародны на паседжанні калегіі Мінспорту 3 лютага.
Па яго дадзеных, усяго медыцынскае суправаджэнне ў 2015 годзе атрымалі 29 932 спартсмена. Гэта крыху меней, чым у 2014 годзе, аднак колькасць лабараторных даследаванняў узрасла на 12% (да 270 902). Дырэктар падкрэсліў, што з абсталявання “выціскаюцца апошнія сокі”, бо асноўная частка апаратаў была закупленая каля 10 гадоў таму. Загародны заявіў пра неабходнасць набыцца новага абсталявання ў першым паўгоддзі па спрошчанай схеме, паведамляе БелаПАН.