За плакаты "Пуцін пiдрахуй" затрымліваюць ужо і ў Маскве, паліцыя схапіла беларуса (відэа)
У расійскай сталіцы праходзіць акцыя #ОккупайГорький, якая прысвечаная ўгодкам "народных гулянняў" пасля інаўгурацыі Уладзіміра Пуціна. Тады паліцыя затрымала ў Маскве каля 400 чалавек.
8 траўня ў парку Горкага было затрымана 12 актывістаў, сярод іх — беларус Максім Вінярскі. Многіх з іх схапілі за тое, што трымалі ў руках плакат з надпісам "Путин пiдрахуй", паведамляе "Новая газета".
Нагадаем, 6 траўня затрымалі саратаўскага юрыста Міхаіла Шапавалава. На мітынгу ў падтрымку палітвязняў ён трымаў у руках плакат з украінскім словам "пiдрахуй" (падлічы). На плакаце Шапавалава гаварылася "Пуцін пiдрахуй астатнія свабоды дні". 7 траўня суд прызнаў юрыста вінаватым у дробным хуліганстве. Яму прысудзілі суткі арышту.
Пасля затрыманняў актывісты трымалі ў руках чыстыя аркушы паперы.
Фота — novayagazeta.ru, grani.ru