За страчаную вагу людзям выдалі 17 кілаграмаў золата

За кожны згублены кілаграм на працягу шасці тыдняў зарэгістраваным удзельнікам акцыі налічваўся грам золата. Удзельнікаў было больш за 2600 чалавек. Арганізатарам давядзецца развітацца з 17 кілаграмамі каштоўнага металу коштам у 548 тысяч долараў.



Як паведамляе РІА "Новости", 575 чалавек падчас спаборніцтва згубілі менш за 2 кг лішняй вагі, 1795 — ад 2 да 5 кг. Сем кансуртантаў змаглі "спаліць" каля 20 кг і атрымалі найбольш золата.
 

Фота — Fotolia
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі