За студзень-жнівень беларуская эканоміка амаль выканала гадавы прагноз росту

За студзень-жнівень беларуская эканоміка амаль выканала гадавы прагноз росту

За восем месяцаў беларуская эканоміка выканала гадавы прагноз росту: паводле ацэнак Белстата, за студзень-жнівень ВУП вырас на 1,6% пры прагнозе 1,7% за год. У суадносных коштах ён склаў 66,2 мільярда рублёў, паведамляе TUT.by

Ужо шэсць месяцаў запар айчынная гаспадарка паказвае рост пасля двухгадовай рэцэсіі. У першым квартале сёлета ВУП павялічыўся на 0,3%, за пяць месяцаў — на 0,9%, за паўгоддзе — на 1%.

Гэты мінімальны рост быў забяспечаны дзякуючы паляпшэнню сітуацыі ў прамысловасці і ўрэгуляванню нафтагазавага канфлікту з Расіяй.

На наступны год урад чакае эканамічны рост на 3,4% і спадзяецца на прамысловы сектар, аграпрамысловы комплекс і будаўніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі