За суткі літоўскія памежнікі затрымалі 58 нелегальных мігрантаў з Беларусі

За суткі літоўскія памежнікі затрымалі 58 нелегальных мігрантаў з Беларусі

Літоўскія памежнікі за панядзелак і ноч аўторка затрымалі яшчэ тры групы нелегальных мігрантаў. Гэта 58 чалавек, з іх 54 — іракцы, 4 — жыхары Шры-Ланкі.

Усе яны папрасілі прытулак у Літве, паведамляе прэс-служба літоўскай Службы аховы дзяржаўнай мяжы.

Дарэчы, 58 затрыманыхх мігрантаў — гэта больш, чым за ўвесь 2019 год. Тады літоўцы затрымалі 46 чалавек. У 2018-м такіх было 104, а ў 2020-м — 81.

Ад пачатку года з Беларусі ў Літву спрабавалі праехаць амаль 500 нелегальных мігрантаў. Паводле дзіўнага супадзення пік міграцыі пачаўся пасля таго, як у Мінск пачалі лётаць з Багдада вялікія боінгі, а Лукашэнка прыгразіў Еўропе, што "адчыніць дзверы" для мігрантаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі