За вандалізм на брацкай магіле івянецкіх габрэяў пачалі крымінальную справу

За вандалізм на брацкай магіле івянецкіх габрэяў пачалі крымінальную справу

Валожынскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу за здзек над брацкай магілай каля пасёлка Івянец.

Пра здарэнне стала вядома ў суботу, 21 траўня. Тады ў міліцыю паступіла паведамленне, што невядомыя пашкодзілі помнік на брацкай магіле жыхарам, расстраляным у часы Другой сусветнай вайны. Выявілася, што вандалы пашкодзілі пліту на пахаванні 800 габрэяў з гета Налібоцкага краю.

Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, следча-аператыўная група, якая прыбыла на месца здарэння, правяла пільны агляд месца, выявіла і канфіскавала рэчавыя доказы. Следчыя пачалі крымінальную справу за здзек з брацкай магілы (ч.2 арт.347 КК).

Цяпер следчыя шукаюць сведкаў, прызначаныя экспертныя даследаванні. Высвятляюцца асобы, датычныя да здзяйснення супрацьпраўных дзей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі