За выплату заробкаў у канверце ў Беларусі ўводзяць крымінальную адказнасць

За выплату заробкаў у канверце ў Беларусі ўводзяць крымінальную адказнасць

У Беларусі ўводзіцца крымінальная адказнасць за выплату заробкаў у канверце, паведамляе прэс-служба Камітэта дзяржкантролю. 

Новаўвядзенне прадугледжанае ў зменах у крымінальныя кодэксы, якія падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Яны набываюць моц 19 чэрвеня 2021 года.

"Выплачваючы заробак без адлюстравання ва ўліку, наймальнік прычыняе шкоду не толькі дзяржаве, але і работнікам (пачынаючы ад адсутнасці ў іх гарантый атрымання абумоўленага заробку і заканчваючы несправядлівым памерам будучай пенсіі, пазбаўленнем іншых сацыяльных выплат)", — каментуюць гэтае новаўвядзене ў КДК.

Крымінальная адказнасць будзе наступаць толькі за наўмысныя дзеянні па нявыплаце страхавых унёскаў і непералічэнні падаткаў, збораў. Пры гэтым ёсць умова, што сума нявыплачаных плацяжоў перавышае буйны памер: для падаткаў, збораў — 1000 базавых велічынь, для страхавых унёскаў — 2500 базавых велічынь (на сёння гэта 29 тысяч і 72,5 тысячы рублёў адпаведна).

Таксама абавязкова павінен быць даказаны факт наўмыснай нявыплаты унёскаў і збораў. Службовыя асобы арганізацый, якія не хаваюць заработную плату, налічваюць страхавыя ўзносы, але не пералічваюць іх у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (напрыклад, праз адсутнасць грошай на разліковым рахунку), трапляюць пад адміністрацыйную адказнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі