Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзеныя ва ўсіх раёнах Беларусі
Лес у Беларусі
Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзеныя ва ўсіх 118 раёнах Беларусі. У 104 раёнах дзейнічаюць абмежаванні — па лясах можна гуляць, але без аўтамабіляў і вогнішчаў. А яшчэ ў 14 дзейнічае поўная забарона — нават на пешыя прагулкі.
Да гэтых раёнаў адносяцца Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці, а таксама Рагачоўскі, Кармянскі, Жлобінскі, Буда-Кашалёўскі, Чачэрскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Хойніцкі, Лоеўскі і Брагінскі раёны на ўсходзе Гомельскай вобласці.
Актуальную карту абмежаванняў можна паглядзець тут.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.