Забітае дзіця, гарэў газаправод, ракеты РБ: зводка баявых дзеянняў ва Украіне

Жылы дом у горадзе Буча, Кіеўская вобласць / УНІАН
Жылы дом у горадзе Буча, Кіеўская вобласць / УНІАН

Масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў працягваліся ноччу 27 лютага. Ёсць ахвяры сярод грамадзянскіх. У Харкаве жанчына загінула пры трапленні снарада ў дзевяціпавярховы дом, у Сумах падчас артылерыйскага абстрэлу забіты мужчына. У Ахтырцы 55 чалавек параненыя, 6 — забітыя. Сярод іх сямігадовая дзяўчынка, паведамляе губернатар Сумскай вобласці Дзмітрый Жывіцкі.

У Васількова пасля абстрэлу палала нафтабаза. Хоць горад знаходзіцца прыкладна ў 30 км ад Кіева, полымя было відаць нават у сталіцы. У Харкаве гарэў газаправод.

У Кіеве працавала дыверсійная група, некалькі разоў за ноч аб'яўлялася паветраная трывога. Сірэна гучала і каля 9 раніцы.

У горадзе Буча — каля 30 км ад Кіева — заўважаная калона расійскай тэхнікі. Нанесены ўдар па шматкватэрнаму жылому дому, піша УНІАН.

Працягваюцца баі ў Харкаве. Там заўважана шмат расейскай тэхнікі "адбыўся прарыў лёгкай тэхнікі", — піша кіраўнік Харкаўскай абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў.

Узброеныя Сілы Украіны зрабілі справаздачу да шасці раніцы пра страты ў расейскі шэрагах. Забіта больш за 3000 чалавек, больш за 200 ўзятыя ў палон. Збіта 16 самалётаў, 18 верталётаў, 102 танкі. ВВМ розных тыпаў — больш за 540, адна кніга ЗРК. Таксама збіта каля 20 ваенных аўтамабіляў.

Тэмпы расійскага наступу да 9 раніцы знізіліся, аднак росвойска ўсё роўна спрабуюць "развіваць поспех у некаторых абласцях у наступе супраць Украіны", піша генштаб ВСУ. Кіеў, Чарнігаў, Марыупаль і Харкаў цалкам пад украінскім кантролем.
 

Злачынства Беларусі і інтэрнацыянальны легіён для Украіны

ВСУ збітая крылатая ракета, выпушчаная ў Кіеў з тэрыторыі Беларусі каля 10 раніцы.

Гэта чарговае вайсковае злачынства РБ і Расаі, — паведамляе кіраўнік УСУ Валерый Залужны.

Убиты гражданские, горел газопровод, ракеты РБ: сводка боевых действий в Украине
Паведамленне Залужнага

Офіс Уладзіміра Зяленскага паведамляе аб стварэнні "Інтэрнацыянальнага легіёну тэрытарыяльнай абароны Укрыяны". Туды будуць прымаць замежнікаў, якія хочуць супрацьстаяць расійскай агрэсіі ва Украіне.

Усе, хто хоча далучыцца да абароны бяспекі ў Еўропе і свеце, могуць прыйсці і ўстаць бок аб бок з украінцамі супраць тэрарыстаў 21 стагоддзя, — адзначаецца на старонцы офіса прэзідэнта Украіны.

Таксама ў ранішнім звароце Зяленскі пажадаў Беларусі зноў стаць добрай і бяспечнай, зрабіць "галоўны выбар вашага жыцця".

Тым часам прэс-сакратар Пуціна паведаміў, што "расійскі бок ужо гатовая для перамоваў у Гомелі". Уладзімір Зяленскі адказаў, што быў бы гатовы на перамовы ў Беларусі, не будзь з яе боку ваенных дзеянняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі