Забіты адзін з лідараў “ЛНР” Аляксей Мазгавы (відэа)

На Луганшчыне на ўсходзе Украіны забіты адзін з лідараў самаабвешчанай “ЛНР” Аляксей Мазгавы. Яго смерць пацвердзілі сепаратысты “Луганскай народнай рэспублікі”. У прыватнасці, кіраўнік “ЛНР” Ігар Платніцкі заявіў, што “напад на Мазгавога і яго паплечнікаў — гэта напад на ўсіх нас, на людзей, якія абараняюць права на існаванне “ЛНР”.

Па словах Платніцкага, ён смуткуе з усімі, хто ведаў Мазгавога ды ішоў з ім рука ў руцэ. Пры гэтым лідар луганскіх сепаратыстаў адзначыў, што ў яго з загінулым былі розныя палітычныя погляды, але “ў баі за Луганскую Народную Рэспубліку мы стаялі поруч”.

Паводле папярэдніх дадзеных, камандзір батальёна “Прывід” Аляксей Мазгавы загінуў разам са сваімі целаахоўнікамі пад Алчэўскам. Аўтамабіль, у якім знаходзіўся баявік, быў падарваны выбуховым прыстасаваннем, а затым абстраляны з кулямётаў.

Дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка паведаміў, што Мазгавога ліквідаваў расійскі спецназ ГРУ, інфармуе УНІАН.

Фота: vk.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі