Захворванне на цукровы дыябет у Мінску вырасла ўдвая за 10 гадоў

У Мінску ўдвая вырасла колькасць хворых на цукроўку, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
За дзесяць гадоў у Мінску захворванне на цукровы дыябет павялічылася больш як у два разы.
Штогод хворых на цукровы дыябет становіцца больш у сярэднім на 7,6%. Такія лічбы інфармагенцтву "Мінск-Навіны" назвала галоўны лекар сталічнага гарадскога клінічнага эндакрыналагічнага цэнтра, галоўны пазаштатны эндакрынолаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Алена Юрэня.
Паводле яе, гэтая тэндэнцыя звязаная найперш з праблемай атлусцення. на яго пакутуюць як жанчыны, так і мужчыны.
"Разам з тым палепшыліся дыягностыка і ранняе выяўленне хваробы. Аналізы на глюкозу і глікіраваны гемаглабін даступныя ў кожнай сталічнай паліклініцы", — дадае спецыяліст.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.