Залаты запас Беларусі за год вырас на 1 тону
За 2019 год залаты запас Беларусі вырас да 42,2 тоны залатога эквіваленту. За мінулы год ён павялічыўся на 1 тону (на 1 студзеня 2019 года запас складаў 41,2 тоны).
За апошні час, як адзначае прэс-служба Нацбанка, залаты запас Беларусі павялічваецца стабільнымі тэмпамі — каля 1 тоны за год.
Залаты запас — гэта залатыя банкаўскія зліткі, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Нацыянальнага банка і з'яўляюцца часткай Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.