Залева з градам паралізавала Стамбул (відэа)

Залева і шквалісты вецер абрынуліся на Стамбул ў другой палове дня 27 ліпеня. Горад паралізаваны: затопленыя вуліцы і некалькі станцый метро, парушаны рух па тунэлі пад Басфорам. Першапачаткова паведамлялася пра двух пацярпелых ад стыхіі, аднак лічба павялічылася да дзесяці.

Маштаб разбурэнняў ўражвае: вырваныя і паваленыя дрэвы, 88 будынкаў без дахаў, перакуленыя вежавыя краны, абарваныя правады трамвайных ліній. У прыгарадзе Стамбула Сілірві пад вадой апынуліся ніжнія паверхі дамоў і сотні аўтамабіляў. Частку машын знесла цячэннем.

У раёне Кучукчэкмеджэ абрынуўся мінарэт. Аб пацярпелых не паведамляецца.

З абмежаваннямі працуюць аэрапорты Атацюрка і Сабіхі Гёкчен. 15 самалётаў през непагадзь перанакіраваныя на запасныя аэрадромы. Раней паведамлялася, што самалёт здзейсніў аварыйную пасадку ў Стамбуле, калі падчас урагану градам памерам з мячы для гольфа было разбітаешкло ў кабіне пілотаў.

Ливень с градом парализовал Стамбул
Фото: www.turkiyegazetesi.com.tr
Ливень с градом парализовал Стамбул
Фото: www.turkiyegazetesi.com.tr
Ливень с градом парализовал Стамбул
Фото: www.turkiyegazetesi.com.tr
Ливень с градом парализовал Стамбул
Фото: www.turkiyegazetesi.com.tr

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі