Замест "Дрымлэнда" ў Мінску будзе Парк народнага адзінства

Новы парк на месцы "Дрымлэнда" / Новый парк на месте "Дримлэнда" / minsknews.by

Новы парк на месцы "Дрымлэнда" / minsknews.by

На месцы парку атракцыёнаў "Дрымлэнд" у Мінску на вуліцы Арлоўскай цяпер будзе Парк народнага адзінства, пішуць Минск-Новости.

Частку будынкаў пры гэтым знясуць. Цэнтральную частку тэрыторыі зойме экспазіцыя "Міні-Беларусь". Яе контур паўторыць мапу краіны з максімальным падабенствам рэчышчаў рэк і азёр. Архітэктурныя помнікі і іншыя славутасці пазначаць макетамі. На месцы абласных цэнтраў паставяць інтэрактыўныя мапы.

Распрацоўка парку пачнецца ў наступным годзе і зойме некалькі гадоў.

Як паведамлялася раней, рашэнне пра закрыццё парку "Дрымлэнд" прыняў уласнік, бо "страціў цікавасць да праекту".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі