Улады ліквідуюць вядомы парк атракцыёнаў у Мінску
Мінскі парк "Дрымлэнд" / tourister.ru
Улады ліквідуюць юрыдычную асобу мінскага парку атракцыёнаў "Дрымлэнд". Як заўважылі ў Office Life, інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце Адзінага дзяржаўнага рэгістра.
Парк быў зарэгістраваны ў 2014 годзе. Спярша ў ім былі атракцыёны і адкрыты аквапарк.
Аднак апошнім часам у "Дрымлэнда" пачаліся праблемы. У выніку сёлета на тэрыторыі парка не адкрылася нават аквазона з басейнамі.
Прадстаўнікі ліквідатара патлумачылі журналістам, што рашэнне пра ліквідацыю прыняў уласнік, які страціў цікавасць да праекту.
На канец ліпеня кампанія не мае крэдыторскай запазычанасці. Бягучая запазычанасць складае каля 1 тысячы рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.