Замест клубнага канцэрта Вайцюшкевіч зладзіў творчую сустрэчу-“кватэрнік”

8 лютага Зміцер Вайцюшкевіч і скарочаны склад WZ-Orkiestra сустрэліся з прыхільнікамі ў галерэі tut.by. Творчы вечар, падчас якога спявак шмат размаўляў з публікай і спяваў лепшыя песні, стаў вынікам чарговай адмены канцэрта ў мінскім клубе “Піраты”. Прычына адмены засталася да канца не высветленай, бо адміністрацыя клуба да апошняга не выходзіла на сувязь з арганізатарамі.

За тыдзень да мерапрыемства дырэктар пляцоўкі Анатоль Данільчанка паведаміў пра адсутнасць электрычнасці і апячатаны лічыльнік. Пры гэтым іншыя канцэрты ў “Піратах” не адмяняліся. У адказ на ўсе спробы разабрацца ў сітуацыі спадар Анатоль пераходзіў на крык і нават адмаўляўся ад таго, што падпісваў нейкія дамовы з арганізатарамі.

Пакуль высвятляліся прычыны адмены, арганізатар мерапрыемства Сяргей Будкін нават атрымаў гастрольнае пасведчанне на правядзенне канцэрта Змітра Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra ў іншым клубе. Але і там раптоўна пры містычных абставінах знікла электрычнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі