Замежнікам, якія захочуць лячыцца ў беларускіх санаторыях, могуць адмяніць візы
У другім квартале бягучага года могуць увесці бязвізавы рэжым для замежнікаў, якія захочуць лячыцца ў беларускіх санаторыях. Пра гэта паведамляе дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па санаторна-курортным лячэнні насельніцтва пры Савеце Міністраў Генадзь Балбатоўскі.
“Сумесна з Міністэрствам спорту і турызму працуем над варыянтам дакумента аб увядзенні бязвізавага ўезду і выезду турыстаў, у тым ліку якія прыязджаюць у беларускія санаторыі. Спадзяюся, што рашэнне будзе прынята ў бягучым квартале года. Пералiк краін (ад 10 да 20) ўзгадняецца з усімі зацікаўленымі. Асноўны крытэрый - адсутнасць тэрарыстычнай пагрозы”, — цытуе словы дырэктара БЕЛТА.