Запазычанасць па заробку ў лістападзе ў Беларусі вырасла амаль у пяць разоў

Запазычанасць па заробку ў лістападзе ў Беларусі вырасла амаль у пяць разоў

Па звестках Белстата, на 1 снежня 2015 года пратэрмінаваная запазычанасць па заробку склала 241,4 млрд рублёў. Гэта ў 4,6 раза больш, чым месяц таму, адзначае БелаПАН: на 1 лістапада пратэрмінаваная запазычанасць па зарплаце складала 52,4 млрд рублёў.

Дарэчы, з 1 верасня па 1 кастрычніка паказчык пратэрмінаванай запазычанасці па заробку зменшыўся ў 9,9 раза — на 248,1 млрд рублёў. Тады эксперты звязвалі такое змяншэнне з прэзідэнцкімі выбарамі, прызначанымі на 11 кастрычніка.

Па стане на 1 снежня пратэрмінаваную запазычанасць налічылі ў 405 арганізацыях. Між тым, на 1 лістапада такіх арганізацыяў было толькі 111.

Больш за ўсё даўжнікоў налічвае Мінская вобласць — 173, іх агульная запазычанасць склала 106,7 млрд рублёў. На Віцебшчыне — 142 арганізацыі-даўжнікі (57,2 млрд), Гродзеншчыне — 61 (46,1 млрд), Магілёўшчыне — 21 (12,8 млрд), у Мінск — 5 (16,1 млрд.), на Гомельшчыне — 3 (2,5 млрд.).

Найбольшая колькасць даўжнікоў зафіксавана ў сельскай гаспадарцы - 338 (сума запазычанаскі 179,7 млрд рублёў).

Фота — bobr.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі