Заслаўскага дэпутата будуць судзіць за "фінансаванне тэрарызму"
Андрэй Брэмшміт
У Беларусі па абвінавачанні ў "фінансаванні тэрарызму" будуць судзіць дырэктара будаўнічай кампаніі "Альфабудснаб" Андрэя Брэмшміта, піша "Наша Ніва".
Яму 38 гадоў, ён мінчук. Быў мясцовым дэпутатам у Заслаўі, дзе зарэгістраваная яго фірма. Брэмшміт нават быў у выбарчай камісіі на парламенцкіх выбарах у 2019-м.
Вядома, што напрыканцы траўня 2023-га мужчына ездзіў у Літву. У чатах ён пісаў, за які час прайшоў мяжу і што хутка збіраецца вяртацца ў Беларусь.
Паводле звестак "НН", Брэмшміта вінавацяць у "фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці" і "фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання". Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Іншыя падрабязнасці не паведамляюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.