Заснавальнік Gulagu.net: расійскія сілавікі ўдзельнічалі ў катаваннях у Беларусі
Заснавальнік праекта Gulagu.net Уладзімір Асечкін расказаў, што мае звесткі пра удзел супрацоўнікаў расійскіх спецслужбаў у катаваннях у Беларусі ў жніўні 2020 года.
Асечкін: "Тое што адбывалася ў вас у Беларусі, на жаль, адбывалася пры саўдзеле Службы знешняй выведкі, ФСБ Расіі, і нам вядома, што ў тым ліку байцы атрада спецыяльнага прызначэння ФСВП [Федэральнай службы выканання пакаранняў] перамяшчаліся ў Беларусь, каб прымяняць жорсткія бесчалавечыя метады да мірных дэманстрантаў".
Днямі Gulagu.net пачаў публікаваць жахлівыя запісы катаванняў у расійскіх турмах. Вялізны відэаархіў быў вывезены праграмістам з РФ. Выбухнуў скандал, пачаліся адстаўкі, распачатыя крымінальныя справы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.