Затрыманага галоўнага рэдактара “Рэгіянальнай газеты” перавялі ў Жодзіна

Аляксандр Манцэвіч / www.svaboda.org
Аляксандр Манцэвіч / www.svaboda.org

Галоўнага рэдактара “Рэгіянальнай газеты” Аляксандра Манцэвіча перавялі ў следчую турму ў Жодзіна 24 сакавіка. Пра гэта паведаміла яго дачка.

Супраць Манцэвіча завялі крымінальную справу. У чым вінавацяць рэдактара пакуль невядома. Манцэвіча затрымалі 15 сакавіка. У той жа час адбывалася хваля ператрусаў у рэгіянальных медыя.

Падтрымаць Аляксандра лістамі, адправіць пасылку ці зрабіць грашовы перавод можна цяпер па адрасе:

222163, Следчая турма №8, Жодзіна, вул. Савецкая,  22А, Манцэвіч Аляксандр Барысавіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі