Затрыманы падазраваны ў брусельскіх тэрактах — не Наджым Лаашрауі

Затрыманы падазраваны ў брусельскіх тэрактах — не Наджым Лаашрауі

Затрыманы ў Бруселі чалавек, якога 23 сакавіка арыштавала бельгійская паліцыя, не з’яўляецца Наджымам Лаашрауі. Пра гэта заяўляе ВВС са спасылкай на бельгійскую газету DH.

У выданні сцвярджаюць, што асоба затрыманага была няправільна ідэнтыфікаваная. Мясцовая паліцыя пакуль ніякіх каментараў не дае і абяцае правесці ў найбліжэйшы час прэс-канферэнцыю.

Наджым Лаашрауі быў зняты ў аэрапорце камерай знешняга назірання, калі ішоў з каляскай побач з двума смяротнікамі, якія пасля ўзарвалі сябе. Пазней іх ідэнтыфікавалі як братоў Халіда і Брахіма Бакрауі.

22 сакавіка падчас тэрактаў у міжнародным аэрапорце і ў метро Бруселя загінуў 31 чалавек, больш за 250 атрымалі раненні. Адказнасць за тэракты ўзяла на сябе тэрарыстычная арганізацыя "Ісламская дзяржава".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі