Затрыманых беларусаў адпускаюць з СБУ
Служба бяспекі Украіны пачала адпускаць затрыманых сёння беларусаў, паведамляе "Беларускі дом ва Украіне".
Ёсць звесткі, што ўкраінская спецслужба затрымала пяцярых чалавек. У іх ліку — былы міліцыянт Ягор Емяльянаў, які адседзеў у Беларусі тры разы па 15 сутак.
Паведамляецца, што пасля гутаркі адпусцілі валанцёрку Алену Жаркевіч, якая дапамагала беларускім уцекачам, і Віталя Таргонскага.
У СБУ запэўнілі, што нічога не пагражае і экс-капітану міліцыі Емяльянаву — з ім правялі прафілактычную гутарку, ніякіх артыкулаў ні яму, ні Жаркевіч не інкрымінуюць.
Пра затрыманне беларусаў у Кіеве стала вядома зранку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.