Заўзятары байкатавалі першы матч чэмпіяната Беларусі па футболе

Заўзятары байкатавалі першы матч чэмпіяната Беларусі па футболе

Паглядзець стартавы матч сёлетняга чэмпіяната Беларусі па футболе паміж "Іслаччу" і "Славіяй-Мазыр" прыйшлі ўсяго 180 гледачоў. Пра гэта паведамляе Беларуская федэрацыя футбола.

І гэта мы яшчэ не ведаем, колькі сярод іх было вайскоўцаў! Запрашаць іх на спартовыя мерапрыемствы, калі "не хапае" гледачоў, у Беларусі — звычайная практыка. Але трыбуна, на якой размяшчаліся гледачы, не трапляла ў кадры трансляцыі.

Стадыён ФК "Мінск", дзе праходзіла гульня, змяшчае 3 тысячы чалавек. Уваход быў вольны.

Сёлета фанаты беларускіх футбольных клубаў байкатуюць чэмпіянат праз палітычную сітуацыю. Яны пратэстуюць супраць фальсіфікацыі выбараў, беспакаранасці гвалту і таго, што клубы не выказваюць сваю пазіцыю з гэтай нагоды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі