Зборная Беларусі па футболе прайграла Іспаніі — 1:2 (відэа)

У першым коле адборачнага турніру ЧС-2014 беларусы прымалі іспанцаў у Мінску год таму і саступілі з лікам 0:4.



Па выніках сустрэчы 11 кастрычніка, Беларусь займае апошняе месца ў групе І: Іспанія — 17 ачкоў, Францыя — 14, Фінляндыя — 9, Грузія — 5, Беларусь — 4.



Заключныя матчы ў групе пройдуць 15 кастрычніка: Іспанія згуляе з Грузіяй, Францыя — з Фінляндыяй. У іспанцаў гарантаванае першае месца і яны заваёўваюць пуцёўку на сусветнае першынства.



У фінальную стадыю ЧС-2014 ад Еўропы наўпрост выйдуць толькі пераможцы дзевяці адборачных груп, а каманды, якія занялі другія месцы (апроч адной, з найгоршымі паказнікамі), 15 і 19 лістапада правядуць сутыкавыя матчы за права трапіць у фінал першынства, якое пройдзе ў Бразіліі з 12 чэрвеня па 13 ліпеня 2014 года. У ім прымуць удзел 32 найлепшыя зборныя з усіх кантынентаў планеты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі