Зборная Беларусі па хакеі выйграла турнір у Славеніі
Зборная Беларусі па хакеі выйграла турнір чатырох нацый у Славеніі. У трэцім паядынку была абыграна французская зборная — 6:3 (2:1, 0:2, 4:0).
У папярэдніх матчах беларусы абыгралі зборныя Аўстрыі (3:2) і Славеніі (3:0). У адсутнасць Крэйга Вудкрафта беларускай зборнай кіраваў Канстанцін Кальцоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.