Зборная Беларусі па індорхакеі заваявала бронзу на чэмпіянаце Еўропы

Зборная Беларусі па індорхакеі заваявала бронзу на чэмпіянаце Еўропы

Жаночая зборная Беларусі па індорхакеі заваявала трэцяе месца на чэмпіянаце Еўропы. 24 студзеня ў мінскім Палацы спорту нашы спартоўкі перамаглі саперніц з каманды Нямеччыны з лікам 6:5, перадае БЕЛТА.

Лік у сустрэчы адкрыла капітан каманды гаспадароў Рыта Батура на 3-й хвіліне, А потым Крысціна Папкова павялічыла адрыў да 2:0. Праўда, немкі да канца першага тайма здолелі адыграцца і зраўняць лік — 2:2. У другім тайме матча каманда гасцей спярша нават выйшла наперад — 4:3. Але потым беларускі ўсё ж апынуліся мацнейшымі і святкавалі перамогу — 6:5.

Як паведамлялася раней, наша зборная не змагла выйсці ў фінал турніру, зазнаўшы паразу ў серыі пенальці ў паўфінале ад полек. Аднак і самі полькі ў барацьбе за першае месца саступілі зборнай Нідэрландаў — 2:6.

Выніковае становішча чэмпіянату: 1. Нідэрланды. 2. Польшча. 3. Беларусь. 4. Нямеччына. 5. Украіна. 6. Чэхія. 7. Аўстрыя. 8. Бельгія. Па выніках турніру шэсць зборных атрымалі права ўдзельнічаць у чэмпіянаце свету 2018 года. Ён пройдзе ў Аргенціне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі