Зборная Беларусі прайграла Люксембургу на адборы чэмпіянату свету па футболе
31 жніўня футбольная зборная Беларусі правяла ў гасцях адборачны матч чэмпіянату свету 2018 года супраць Люксембурга. Гульня скончылася паразай нашых футбалістаў з лікам 0:1. Адзіны мяч у гульні на 60-й хвіліне забіў нападнік гаспадароў Даніэль Да Мота.
Пасля сямі тураў месцы паміж камандамі размеркаваныя наступным чынам: Францыя — 16 ачкоў (розніца мячоў 15-05), Швецыя — 13 (14-07), Балгарыя — 12 (12-14), Галандыя — 10 (13-10), Беларусь — 5 (4-12), Люксембург — 4 (7-17).
Наступны тур адбудзецца 3 верасня: Беларусь сустрэнецца са Швецыяй, Галандыя — з Балгарыяй, Францыя — з Люксембургам.