Здаецца, у Белгарадскай вобласці пабывалі беларускія добраахвотнікі

ПЗРК "Ігла" / Express Defence
ПЗРК "Ігла" / Express Defence

Падраздзяленне беларускіх добраахвотнікаў “Тэрор” апублікаваў здымкі, якія ўскосна пацвярджаюць іх удзел у рэйдзе Рускага добраахвотніцкага корпуса ў Белгарадскую вобласць.

“Коратка пра аварыйныя пасадкі вайсковай авіяцыі на БНР”, — так “терроровцы” падпісалі некалькі здымкаў, на якіх добраахвотнікі сфатаграфаваны з пераносным ракетна-зенітным комплексам (ПЗРК).

ПЗРК прызначана для паразы аб'ектаў, якія нізка ляцяць — прыкладам, беспілотнікаў ці самалётаў.

Кажется, в Белгородской области побывали белорусские добровольцы
Фота, апублікаванае "тэрораўцамі"

Таксама ў адным з тэлеграм-каналаў было апублікаванае відэа, на якім ёсць меркаваныя кадры прасоўвання добраахвотнікаў на тэрыторыю Белгародскай вобласці. На гэтым відэа на пярэднім плане выяўлены баец батальёна "Тэрор".

Раней падраздзяленне не каментавала чуткі пра свой удзел у рэйдзе. У сваім тэлеграм-канале Радыён Батулін намякаў, што"бязвіз для беларусаў у Расію ніхто не адмяняў".

"Тэрор" сфармаваўся як батальён у складзе палка Каліноўскага. Пазней ён аддзяліўся ад палка і ўвайшоў у склад Беларускага добраахвотніцкага корпуса.


Хто яшчэ ўдзельнічае ў рэйдзе

Рэйд расійскіх добраахвотнікаў у Белгарадскую вобласць пачаўся сёлета ў траўні. Украіна падкрэслівае, што гэта ініцыятыва саміх грамадзян Расіі, якія ваююць за Украіну, пры гэтым украінскія падраздзяленні ў рэйдзе не задзейнічаныя.

Напярэдадні стала вядома, што падтрымлівае расійскіх добраахвотнікаў таксама Польскі добраахвотніцкі корпус — але не выходзячы на межы Украіны. Прадстаўнік урада Польшчы Станіслаў Жарын заявіў, што гэтую структуру не варта атаясамліваць з Узброенымі сіламі Польшчы, дзеянні добраахвотнікаў не маюць дачынення да польскіх уладаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі