Землятрус у Марока забраў ужо больш за 2400 жыццяў
Марока, верасень 2023-га / bbc.com
Землятрус у Марока забраў ужо больш за 2400 жыццяў. З кожнай гадзінай шанцы знайсці тых, хто выжыў, памяншаюцца. За тры дні моцна стомленыя ратавальнікі і ім патрэбная дапамога. Дапамогі патрабуюць і пацярпелыя, паведамляе "Бі-Бі-Сі".
Магутны землятрус (магнітудай 7,2 балы) адбыўся ў ноч на суботу. Яго эпіцэнтр знаходзіўся ў Атласкіх гарах, за 71 км на паўднёвы захад ад Маракеша. Зруйнаваныя сотні будынкаў, у тым ліку тыя, што ўваходзілі ў спіс сусветнай спадчыны UNESCO. Працягваецца разбор завалаў.
Гэта самы моцны землятрус, які адбыўся ў гэтым раёне за апошнія сто гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.