Жанчына без правоў кіроўцы ўчыніла ДТЗ, яе 10-гадовы сын трапіў у рэанімацыю

Жанчына без правоў кіроўцы ўчыніла ДТЗ, яе 10-гадовы сын трапіў у рэанімацыю

У Слуцкім раёне 33-гадовая жанчына без правоў кіроўцы ўчыніла ДТЗ, яе 10-гадовы сын трапіў у рэанімацыю. Здарэнне адбылося раніцай 29 студзеня на 339-м кіламетры аўтадарогі мяжа РФ — Крычаў — Івацэвічы. Як інфармуе прэс-служба УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама, кіроўца няправільна выбрала хуткасць руху і не ўлічыла стан аўтамабіля Chrysler Concorde ды дарожнага пакрыцця. У выніку легкавік з'ехаў з дарогі і сутыкнуўся з дрэвам. Хлопчык сядзеў на заднім сядзенні справа і не быў прышпілены рамянём бяспекі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына ніколі не мела правоў кіроўцы. У момант аўтааварыі яна знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення. Аўтамабіль не праходзіў тэхагляд.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 29.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі