Жанчына купіла ў Мінску жыллё і знайшла там гранаты з патронамі
Нечаканая знаходка чакала мінчанку, якая купіла кватэру ў сталіцы, паведамляе Следчы камітэт у сваім Telegram-канале.
У мінулыя выходныя яна вырашыла заняцца прыборкай свайго памяшкання ў сутарэнні дома. Там яна знайшла дзве гранаты і больш за 100 патронаў.
На месцы здарэння выехалі следча-аператыўная і сапёрна-піратэхнічная групы.
Жыхары дома былі эвакуяваныя, боепрыпасы вывезлі. Выявілася, што гранаты вучэбныя.
Па факце знаходкі праводзіцца праверка.