Жанчына трапіла ў лякарню пасля карпаратыву, на якім піла напой з вадкім азотам

Жанчына трапіла ў лякарню пасля карпаратыву, на якім піла напой з вадкім азотам

Лякарняй скончыўся навагодні карпаратыў для жыхаркі Салігорска. Здарэнне адбылося 23 снежня ў мясцовай кавярні "Вяснянка" Пасля нумару шоу-праграмы, у якім выкарыстоўвалі вадкі азот, жанчнеы стала кепска, і яе забрала "хуткая", піша esoligorsk.by.

Па словах арганізатара шоу Іллі Вавілава, у нумары выкарыстоўваўся вадкі азот для ахалоджвання напояў. Яго дадавалі ў алкаголь, які быў у руках у гледачоў: віно, марціні, кактэйлі і г.д. Ахалоджаныя напоі выпівалі праз 1,5-2 хвіліны, калі азот выпарыўся.

Жанчыне, якая ўдзельнічала ў нумары, стала кепска праз 20 хвілін пасля яго. Яе шпіталізавалі, а сам нумар з шоу прыбралі.

Прычына, па якой жанчыне стала кепска, пакуль не вядомая. Ці звязана гэта з выкарыстаннем вадкага азоту ў напоі, цяпер высвятляецца. Праверку праводзіць Следчы камітэт. 

Кавярня "Вяснянка" працуе ў звычайным рэжыме. У адміністрацыі ўстановы кажуць, што Дзед Мароз і Снягурка працуюць з кавярняй паводле дамовы. Хімічныя матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца ў шоу, маюць адпаведныя сертыфікаты і пацвярджальныя дакументы. Шоу з азотам у напоях у кавярні не раз ладзілі і раней, але ніякіх здарэнняў не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі