Жанчына вярнулася з камандзіроўкі і знайшла ў сваёй кватэры нецвярозага госця
Больш за ўсё мужчыне спадабаўся знойдзены алкаголь (ілюстрацыйнае фота)
У Салігорску жанчына вярнулася з камандзіроўкі і знайшла ў сваёй кватэры нецвярозага госця. Да моманту прыходу гаспадыні мужчына паспеў выпіць тры бутэлькі гаспадарскага лікёру і "адпачываў", паведамляе міліцыя Мінскай вобласці.
Высветлілася, што мужчына — былы муж суседкі, якой жанчына пакідала ключы "прыглядзець за кватэрай". Знаходзячыся ў гасцях, ён незаўважна ўзяў ключы і адправіўся "гаспадарыць" у чужую кватэру. Больш за ўсё яму спадабаўся знойдзены там алкаголь.
Дзеянні мужчыны кваліфікаваныя як "крадзеж, спалучаны з пранікненнем у жыллё". Распачата крымінальная справа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.