Жаночая зборная Беларусі па біятлоне — пятая ў Кубку нацый

Жаночая зборная Беларусі па біятлоне — пятая ў Кубку нацый

Жаночая зборная Беларусі па біятлоне — пятая ў Кубку нацый па выніках сезону 2020/2021 гадоў. 19 сакавіка ў спрынце на апошнім этапе Кубка свету ў Эстэрсундзе чатыры беларускі ўвайшлі ў топ-30 (найлепшы вынік паказала Дзінара Алімбекава, якая была 11-я), і гэта дазволіла падняцца на высокае месца (на 6-е месца была выціснута зборная Расіі). "Прессбол" адзначае, што ў будучым сезоне жаночая зборная зможа мець максімальную заяўку ў асабістых дысцыплінах — заяўляць у гонкі шэсць біятланістак.

Найвышэйшым дасягненнем нашай жаночай зборнай з'яўляецца чацвёртае месца па выніках сезону 2014/2015 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі