Журналіст Андрэй Аляксандраў знайшоўся ў Кастрычніцкім РУУС Мінска

Журналіст Андрэй Аляксандраў знайшоўся ў Кастрычніцкім РУУС Мінска

Журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандраў, які знік напярэдадні, знайшоўся ў Кастрычніцкім РУУС Мінска. Пра гэта ў міліцыі паведамілі калегам журналіста, піша прэс-служба БАЖ.

У міліцыі не сказалі, з якой нагоды затрыманы Аляксандраў. Па словах дзяжурнага міліцыянта, "праводзіцца разбіральніцтва".

Аляксандраў перастаў выходзіць на сувязь 12 студзеня каля 14:00.

Як паведамляе TUT.by, з учорашняга дня не было сувязі і з дзяўчынай Аляксандрава. Сёння яна знайшлася ў сталічным цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі