Журналіст Арцём Маёраў — на Акрэсціна
Журналіст газеты "Беларусы і рынак" Арцём Маёраў знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі яго сваякі.
Па іх словах, затрыманне Маёрава пацвердзіў дзяжурны ў ізалятары. Арцём перастаў выходзіць на сувязь сёння раніцай, калі прыехаў да офіса TUT.by.
Дзе астатнія затрыманыя журналісты — пакуль невядома, але верагодна, што яны таксама на Акрэсціна. Разам з Арцёмам Маёравым каля офіса TUT.by былізатрыманыя Аляксандр Чарнуха (Onliner) і Алена Доўнар (Наша Ніва).
Паведамлялася, што з рэдакцыі TUT.by затрымалі як мінімум 13 супрацоўнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.