Журналіст, які сышоў з БТ, хоча стаць старшынёй федэрацыі футбола

Журналіст, які сышоў з БТ, хоча стаць старшынёй федэрацыі футбола

Вядомы спартовы журналіст Мікалай Хадасевіч, які нядаўна сышоў з БТ, хоча стаць старшынёй Беларускай федэрацыі футбола. Пра такія свае планы Мікалай Хадасевіч заявіў на сваім канале на YouTube. Ён нагадаў, што 27 сакавіка адбудзецца справаздачна-выбарчая канферэнцыя асацыяцыі, на якой і адбудуцца выбары новага старшыні. Як вядома, Сяргей Румас з гэтай пасады сыходзіць пасля васьмі гадоў працы. Ужо паўгода, як ён стаў прэм'ер-міністрам Беларусі. У чацвер заканчваецца тэрмін падачы дакументаў кандыдатаў на старшыню АБФФ.

Хадасевіч абяцае разам з гледачамі свайго каналу зрабіць "крутую перадвыбарчую праграму". Тэзісы ён ужо агучыў: стварэнне прэм'ер-лігі (і яна не будзе падобная на расійскую, "у нас іншая гісторыя"); кожны яе клуб будзе мець "стабільны грант у пачатку года", што "выключае варыянты банкроцтва і зняццё з чэмпіянату"; увядзенне столі заробкаў.

Мікалаю Хадасевічу 35 гадоў, ён — ураджэнец Маладзечна. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. На тэлебачанні працаваў з 2003 года, спачатку на СТБ, пасля — на БТ. Ён вёў праграму "Час футбола" на тэлеканале "Беларусь 5".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі