Журналіста-палітвязня Анджэя Пачобута ўзнагародзілі медалём Яна Карскага

Анджэй Пачобут / AFP

Анджэй Пачобут / AFP

Журналіста і палітвязня Анджэя Пачобута ўзнагародзілі медалём "75-годдзе місіі Яна Карскага", паведамляе TVN24. "Падобна таму, як легендарны эмісар польскай падпольнай дзяржавы перанёс нацысцкае зняволенне і катаванні, так і Анджэй Пачобут падвяргаецца аналагічнаму выпрабаванню на фізічную стойкасць, цвёрдасць характару і ўпартасць", гаворыцца ў абгрунтаванні да ўзнагароды.

У Таварыства Яна Карскага, якое прысуджае ўзнагароду, лічаць, што місія Пачобута "відавочна блізкая да місіі па спыненні Халакосту, зробленай Янам Карскім у 1942 годзе". Там таксама спадзяюцца, што як і Карскі, "вызвалены з турмы сваімі паплечнікамі, вярнуўся да барацьбы за Польшчу, так і Пачобут, вызвалены сіламі міжнароднай салідарнасці, вернецца да барацьбы за Беларусь і яе месца ў сям'і свабодных народаў". Нагадаем, Ян Карскі быў удзельнікам польскага руху супраціву. Ён таксама з'яўляецца праведнікам свету.

Анджэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 і абвінавацілі ў распальванні варожасці і закліках да санкцый. У абвінавачванні супраць журналіста сярод іншага гучала, што ён назваў у медыя напад СССР на Польшчу ў 1939 годзе агрэсіяй. Суд быў закрытым. Журналісту прысудзілі 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. На днях стала вядома, што яго, нягледзячы на сур'ёзныя праблемы са здароўем, на шэсць месяцаў змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі