Журналіста Сяргея Няроўнага аштрафавалі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў"
1 лістапада ў Крычаве журналіста Сяргея Няроўнага аштрафавалі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" на 580 рублёў, паведамляюць праваабаронцы. Яго пакаралі за лайкі пад "экстрэмісцкім кантэнтам": на старонках партала і тэлеканала, прызнаных у Беларусі "экстрэмісцкімі".
За тыдзень на Няроўнага, былога рэдактара газеты "Вольны горад", былі складзены па адным артыкуле два пратаколы. У яго дома прайшоў ператрус. 20 кастрычніка матэрыялы адміністрацыйнай справы суд адправіў на "дапрацоўку", а праз пяць дзён вырашыў аб'яднаць дзве справы ў адну. Пасля чарговай "дапрацоўкі" ў міліцыі быў агучаны прысуд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.